Філасофія душы Таццяны Яцук
Літаратурная восень у абласной бібліятэцы працягваецца. 1 лістапада запрашаем аматараў паэтычнага слова на прэзентацыю цудоўнага зборніка Таццяны Яцук “Мудрасць вечара”. Таццяна Мікалаеўна – член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, аўтар 15 паэтычных выданняў, для дарослых і дзяцей, а таксама кіраўнік літаратурна-творчага аб’яднання “Купальскія зоры”. Пачатак мерапрыемства ў 15.00 у галоўным корпусе бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17. Даведкі па тэлефоне: 71-89-41. Подробнее