БРЭНДЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ

Аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры Лідскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці запрашае на Свята ткацтва 26 кастрычніка ў 15 гадзін адбудзецца “Свята ткацтва. Вышыўка”, прысвечанае беларускаму народнаму тэкстылю.

На мерапрыемстве будзе працаваць выстаўка, экспазіцыя якой складае этнаграфічныя тканыя вырабы з вёсак Лідскага раёна, упрыгожаныя вышыўкай, і калекцыі сучасных майстроў народнай творчасці.

На свята запрошаны майстры народных мастацкіх рамёстваў Слонімскага раённага цэнтра культуры.

Для жадаючых будуць арганізаваны майстар-класы па ткацтве паясоў і палатна, ручнікоў.