“Дакрануцца да спадчыны душой”.

Ужо ў гэту суботу чакаем Вас на самабытнейшым фестывалі традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”.

Сустракаемся 7 верасня 2024 года ў любімым месцы адпачынку жыхароў Гродна — парку Жылібера з 10.00 гадзін.

✅насычаная конкурсная праграма-прэзентацыя;
✅выстаўкі-прэзентацыі элементаў нематэрыяльнай культурнай спадчыны, занесеныя ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
✅танцавальны падворак і майстар-класы па навучанні побытавым танцам: “спадарыня кадрыля”, полька, кракавяк, падыспань, карапэт (лысы), ночка, танец «На рэчаньку», полька з выкрунтасамі, вальс і шмат іншых;
✅“Кухня з водарам традыцый” – прэзентацыя традыцыйных беларускіх страў.
Акунемся разам у незвычайны і багаты свет нашых продкаў разам з таленавітымі, уважлівымі, чуйнымі носьбітамі традыцый Гродзенскай вобласці.