ЗБЕРАГАЕМ ТРАДЫЦЫІ. ЖЫВЕМ СУЧАСНЫМ. ТВОРЫМ БУДУЧЫНЮ.
г.Гродна чакае гасцей! 7 верасня сюды з’едуцца таленавітыя, вынаходлівыя і гасцінныя людзі – захавальнікі традыцыйнай культуры, на адзін з самабытнейшых фестываляў “Скарбы Гродзеншчыны”! Сустракаемся на тэрыторыі гарадскога парку Жылібера на лоне прыроды ў традыцыйным беларускім асяродку, дзе размесціцца цэлы горад майстроў, на вулачках якога кожны зможа знайсці забаву да густу. Пачатак а 13.00 гадзіне. Далучайцеся, будзем разам шанаваць самабытную культуру нашых продкаў!