Ад бірулек да мэблі. Якія сакрэты лозапляцення захоўвае майстар с Ліды
Звычайна, калі чула пра людзей, якія займаюцца пляценнем з лазы, уяўляла суханькага дзядка і як ён сваімі напрацаванымі рукамі спрытна пляце кошыкі пад бульбу. Сёння давялося зламаць гэты стэрэатып, пазнаёміўшыся з Наталляй Прыходзька. Ад разнастайнасці і прыгажосці вырабаў у яе майстэрні пераймала дух. Няўжо з парасткаў звычайнай лазы можна рабіць не толькі кошыкі і мэблю, але і падсвечнікі, карункавыя вазачкі пад цукеркі, скарбонкі, падносы і нават… бірулькі?! Гэта ж амаль ювелірная праца! Подробнее