Праз вытокі да сучаснікаў. Як сельскі бібліятэкар заахочвае дзяцей да чытання, займаецца краязнаўствам і ўшаноўвае традыцыі
Любоў да кнігі ў сэрцы Людмілы Бярцэвіч жыла з дзяцінства. Кожны куточак нашай любай Гродзеншчыны ўнікальны. Куды ні глянь – усюды свае традыцыі, свая гісторыя, свае людзі. Колькі незвычайных скарбаў захоўвае ў сабе малая радзіма! Дакладней – з цеплынёй і шчырасцю захоўваюць нашы землякі. І пішуць сучасную гісторыю роднага краю. Такія людзі ёсць у кожным раёне, у кожнай гродзенскай вёсачцы. З некай асаблівай цеплынёй, з яскравым агеньчыкам у вачах яны апантана працуюць у сельскіх школах, бібліятэках, крамах, калгасах, на ФАПах. І менавіта аб такіх людзях, душой і сэрцам адданых малой радзіме, пойдзе гаворка ў нашым новым праекце “Твае людзі, вёска”. Бо таленты – яны паўсюль! Людміла Бярцэвіч з вёскі Нача, што на Воранаўшчыне, больш за 30 гадоў усю сябе аддае працы і людзям. Яе імя ведаюць не толькі ў кожным нацкім доме, але і ў суседніх вёсках. Бо яна – захавальніца вельмі цэннага скарбу – кніг. Амаль усё жыццё прысвяціла Нацкай сельскай бібліятэцы і… людзям. Не проста чытачам, а менавіта сваім землякам. Людміла Яўгеньеўна не ўяўляе сябе без літаратуры і рукадзелля, без сваіх наведвальнікаў і без даследчай працы. Але аб усім па парадку. Подробнее