Сусвет пад крыламі наміткі
Ці задумваліся вы, што кожная дэталь беларускага народнага касцюма — гэта цэлая гісторыя, поўная загадак, магчымасць спасцігнуць таямніцы роду і беларускага нацыянальнага характару? Вядомы мастацтвазнавец, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Марыя Віннікава ведае гэта лепей за іншых. Яна аўтар шматлікіх артыкулаў аб беларускім традыцыйным касцюме, пра наш нацыянальны строй распавядае на лекцыях, у тэле- і радыёперадачах, увесь час адшуквае нешта новае ў экспедыцыях, музейных сховах, архівах — нездарма менавіта Марыі Мікалаеўне было даручана распрацаваць навуковае абгрунтаванне і падабраць матэрыял для ўвасаблення яго ў серыі памятных манет «Беларускі касцюм». Мы сустрэліся, каб пагутарыць, у музеі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры. Атачэнне са старых збаноў, посцілак і кроснаў вельмі пасавала размове… Подробнее