ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ: мастацтва гліны і агню.

Свята ганчара, якое ўпершыню 21 ліпеня прайшло ў г.п.Поразава Свіслацкага раёна, аб’яднала ганчароў і майстроў народнай творчасці па кераміцы з усёй Гродзенскай вобласці. Чаму яны з’ехаліся ў Поразава!? А таму, што ў канцы 19-пач. 20 ст. Поразава лічылася адным з буйных ганчарных цэнтраў Гродзеншчыны, тут жылі і працавалі каля 200 майстроў. Сёння работнікі культуры прадаўжаюць справу поразаўскіх ганчароў праз свята, папулярызуючы не толькі традыцыйную культуру рэгіёна, але і развіваючы сучаснае ганчарнае рамяства. Нам есць што адраджаць і з кім адраджаць! Есць пра што расказаць і што паказаць!