Хочаце даведацца аб традыцыйным занятку ткацтвам нашых продкаў і ўбачыць сапраўдныя кросны ў працы? У такім выпадку вам да нас на Гудзевіцкі тэкстыльны фэст!

КАЛІ? 15 чэрвеня 2024 г. Пачатак – 14.00 гадзін

ДЗЕ? Мастоўскі раён, аг. Гудзевічы

ВАС чакае:

— прэзентацыя ручніка Гродзенскай вобласці;
— канцэрт, прысвечаны 485-гадоваму юбілею вёскі Гудзевічы;
— выступленні аматарскіх творчых калектываў Мастоўскага раёна;
— маладзёжная дыска-праграма;
— летняя школа «Майстэрства падвойнага ткацтва»;
— выстава тэкстыльных вырабаў пад адкрытым небам;
— рэтра-фотаатэлье «Времён связующая нить»;
— стол яднання і сяброўства «Смачна есці»;
— анімацыйная праграма «Лявоніха і Сымоніха запрашаюць»;
— майстар-класы па ткацтву ад носьбітаў і пераемнікаў традыцый;
— праца атракцыёнаў, святочны гандаль і многае іншае.
Чакаем вас на самым тэкстыльным свяце Мастоўшчыны!
Падчас фэсту будзе праводзіцца фота-інста-конкурс на лепшы арыгінальны фотаздымак на свяце.