Мерапрыемства ў рамках агульнарэспубліканскай акцыі «Разам з мастацтвам» пройдзе 15 чэрвеня!

Маладзёжны тэатр эстрады @teatrestrady пры падтрымцы Міністэрства культуры праводзіць акцыю, прымеркаваную да святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Мэта акцыі «Разам з мастацтвам» — расказаць пра ўклад беларускага народа, дзеячаў культуры і мастацтва ў справу барацьбы і вызвалення нашай краіны ад акупантаў, аддаць даніну памяці ўдзельнікам вайны.

Мерапрыемства пройдзе 15 чэрвеня ў 18.00 у Палацуы культуры горада Ліды ў фармаце адкрытага дыялога. Кожнаму з артыстаў прадставіцца магчымасць не толькі выканаць тэматычныя кампазіцыі, але і падзяліцца патаемнымі гісторыямі аб героях сваёй сям’і, увекавечыць іх подзвіг, памяць аб гэтых светлых людзях, якія, не шкадуючы сябе, служылі Айчыне.

Мы памятаем! Мы ганарымся!