КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

Слонімскі аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры прыняў удзел у Рэспубліканскім фестывалі-кірмашы народных мастацкіх рамёстваў «Вясновы букет», які адбываўся ў Мінску.

Для жыхароў і гасцей сталіцы дэманстравалася выстаўка калекцый творчых работ у тэхніках «аплікацыя саломкай», «выраб традыцыйнай лялькі», «тэкстыльныя сувеніры», а таксама праводзіліся майстар-класы па ткацтве пояса, аплікацыі саломкай, выцінанцы, вырабе абярэгавай лялькі.

Вялікую колькасць вырабаў ручной работы дэманстравалі лепшыя майстры з усёй Беларусі.

У выніку Слонімскі аддзел рамёстваў атрымаў ДЫПЛОМ 1 СТУПЕНІ — за творчыя калекцыі работ і афармленне выставачнай экспазіцыі.