Навагрудчына — гэта мясціна багатая народнымі ўмельцамі, таленавітымі рамеснікамі, цікавымі майстрамі, творчасць якіх адзначана многімі даследчыкамі традыцыйнай культуры Беларусі.

Адметнае месца ў кампазіцыі выстаўкі займае нематэрыяльна-культурная спадчына Навагрудчыны “Навагрудская традыцыйная выцінанка-выбіванка” народнага майстра Клімко Наталлі і сучасныя вырабы з паперы ўдзельнікаў аб’яднання па інтарэсах “Школа дызайну” пад кіраўніцтвам Вольгі Чубрык УА “Навагрудскі дзяржаўны каледж”, а таксама саламяныя вырабы майстроў саломапляцення Цэнтра рамёстваў.