Галоўная кніжніца Прынямоння сустракае гасцей!
Гарачы майскі дзень у галоўнай кніжніцы Прынямоння прайшоў у максімальна літаратурным рэжыме. Дзякуючы нашым партнёрам – выдавецкаму дому “Звязда” і Гродзенскаму абласному аддзяленню Саюза пісьменніку Беларусі – у абласной бібліятэцы адбылося адразу некалькі прэзентацый літаратурных выданняў і творчыя сустрэчы з майстрамі пяра, якія плённа працуюць на ніве нашай роднай беларускай літаратуры. З гродзенскімі аматарамі літаратуры сустрэліся: намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі, галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва” Аляксей Чарота, які прадставіў публіцы гісторыю развіцця аднаго з вядучых штотыднёвікаў творчай інтэлігенцыіі, а таксама вядомая беларуская пісьменніца, барысаўчанка Алена Брава пазнаёміла прысутных са сваім творчым шляхам. Подробнее