Фестываль “Зецельскі фэст” у Дзятлаве. Урачыстае адкрыццё (+відэа)

Ужо восьмы раз фестываль сямейнага адпачынку “Зецельскі фэст” сабраў у нашым горадзе тых, для каго сям’я – гэта не проста слова, а вялікае добрае сэрца, сагрэтае шчасцем. Больш за 60 сем’яў з розных раёнаў Гродзенскай вобласці будуць сёння паказваць свае ўменні ў творчых конкурсах і спартыўных спаборніцтвах, а дзятлаўчане і госці горада – адпачываць, весяліцца, зараджацца энергіяй і дарыць добры настрой адзін аднаму.