ЯДНАЕМСЯ РАМЁСТВАМІ

У Іўеўскім аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры адкрылася персанальная выстаўка дэкаратыўна — прыкладнога мастацтва, Пуйдак Ганны Іванаўны, «Вышываныя ўзоры».

На выставе прадстаўлены больш 30 работ майстра выкананых у тэхніцы — вышыўка крыжыкам і працягам.

Падчас прагляду выстаўкі, майстрыца з вялікім задавальненнем дзялілася сваімі непаўторнымі навыкамі ў вышыўцы з наведвальнікамі.

Так сама Ганна Іванаўна прадэманстравала майстар — клас па вырабу абярэга на доўгае жыццё.