Культурнае супрацоўніцтва‼

Сустрэчай з унікальнымі традыцыямі народнай творчасці Гродзеншчыны распачаўся тыдзень супрацоўнікаў абласной бібліятэкі, якія наведалі каларытную выставу «Велiкодны падарунак» у Гродзенскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

На выставе-конкурсе прадстаўлены работы больш за 70 майстроў народнай творчасці з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці. Неверагоднай прыгажосці пісанкі і вербы, выканананыя ў розных тэхніках, складаныя выцінанкі, вышыванкі, вырабы з саломкі і лазы – кожны экспанат прадстаўляе свае ўнікальныя рэгіянальныя адметнасці.

Таксама бібліятэкарам давялося зазірнуць у працоўню вядомага ў Беларусі гродзенскага майстра габеленаў Алены Шунейкі, дзе знаходзяцца вертыкальныя кросны, якія распрацаваў бацька мастачкі. Гэта не толькі прылада для стварэння габеленаў, але і гістарычная каштоўнасць дынастыі Шунэйка.

Навуковая бібліятэка ўдзячна метадычнаму цэнтру народнай творчасці за магчымасць далучыцца да чароўных твораў мастацва роднага краю.