Рэспубліканскі фестываль «Беларусь — мая песня» працягваецца!
12 красавіка ў Палацы Рэспублікі пройдзе гала-канцэрт ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ. У канцэрце прымуць удзел прафесійныя і аматарскія калектывы рэгіёну, салісты, лаўрэаты міжнародных фестываляў і конкурсаў, якія прадстаўляюць вакальнае і харэаграфічнае мастацтва. Фестываль працягнецца па наступным графіку: 30 красавіка — Гомельская вобласць; 17 мая — Мінская вобласць; 31 мая — Магілёўская вобласць; 2 чэрвеня — Брэсцкая вобласць; 19 чэрвеня — горад Мінск. Завершыцца фестываль у ліпені грандыёзным гала-канцэртам усіх рэгіёнаў нашай краіны на галоўнай святочнай пляцоўцы Мінска.