Тэатр “Гарадзенская надзея” запрашае на спектакль паводле легендарнай п’есы Якуба Коласа “Сымон – музыка”

Спектакль адбудзецца 26 сакавіка а 16.00 ў Гродзенскім гарадскім цэнтры культуры.

У аснове другой па значнасці паэмы знакамітага беларускага аўтара Якуба Коласа ляжыць гісторыя аб ўзаемасувязі мастацтва і наваколля. «Сымон – музыка» – гісторыя юнака, скрыпача-самавука з беднай сям’і. Ён вандруе па свеце ў пошуках лепшай долі.

На прыкладзе галоўнага героя Сымона аўтар паказвае тры варыянты жыццёвага шляху творчага чалавека. Першы – быць вольным, але ўразлівым музыкам. Другі – трапіць пад заступніцтва ўплывовага гаспадара, які будзе аберагаць і шчодра плаціць, але пры гэтым “заказваць музыку”. Трэці – пайсці сцяжынкай прыдворнага блазна.

Спектакль аб непрастым жыццёвым выбары, з якім часам сутыкаюцца маладыя людзі “Гарадзенская надзея” ставіць з 2015 года. Як расказала мастацкі кіраўнік Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры Ганна Сафронава, ён будзе цалкам на беларускай мове.

Подробнее