ВЕЛІКОДНЫЯ ВЕРБЫ

Ужо зусім хутка, католікі будуць адзначаць Вербную нядзелю!

Падрыхтоўка велікодных вербаў (пальм)- асобая традыцыя стварэння кветкавых кампазіцый да Вербнай (Пальмавай) нядзелі, якая адзначаецца за тыдзень да Вялікадня.

Гродзенскія вербы -святочны атрыбут і адначасова сапраўдны твор мастацтва. У іх сімволіцы спалучаюцца народныя ўяўленні пра гаючую моц зёлак і хрысціянская атрыбутыка царкоўнага набажэнства падчас велікодных свят🪺

ГРОДЗЕНСКІЯ ВЕРБЫ плоскія, вырабляюцца абавязкова на трох галінках белай вярбы, багата аздабляюцца сухацветам, жытнёвымі і аўсянымі каласкамі.