Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў правялі майстар-класы па аплікацыі саломкай для навучэнцаў 1 курса гр.1 ЛБ-1 і гр. 1 ЛБ-2 УА «Слонімскі дзяржаўны медыцынскі каледж».

Беларускія творы з саломкі не маюць аналагаў у свеце («Царская брама», насценныя дываны, бочкі, кошыкі, шкатулкі, цацкі, упрыгожванні і інш.). Яны з’яўляюцца нацыянальным здабыткам Рэспублікі Беларусь і адной з самых яскравых форм мастацкай традыцыі беларусаў. У снежні 2022 года саломапляценне Беларусі ўключана ў спіс Сусветнай нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА і шырока распаўсюджана на Гродзеншчыне, тут развівае яго больш за 50 майстроў. На Слонімшчыне носьбітамі практык саломапляцення з’яўляюцца такія майстры, як — Федаровіч Т.К., Мароз В.У., Вянскоўская В.Б., а аплікацыі саломкай — Зелянко А.В.. Навучэнцы з цікавасцю, старанна працавалі з саломкай, у выніку чаго ў іх атрымаліся цудоўныя закладкі, зробленыя сваімі рукамі!