КРЫНІЦА НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ ПАНЯМОННЯ

У сектары рамёстваў і традыцыйнай культуры аг. Геранены адбылося адкрыцце персанальнай выстаўкі народнага майстра Рэспублікі Беларусь, носьбіта элемента НКС Гродзенскай вобласці на Іўеўшчыне «Мастацкія практыкі саломапляцення Юзэфы Старасцінай «Залатая саломка».

Сустрэча прайшла ў цёплай і дружалюбнай абстаноўцы. Мэта гэтай сустрэчы — нагадаць сталаму і падрастаючаму пакаленню аб гісторыі, багатых традыцыях, культурнай спадчыны свайго народа, выклікаць цікавасць да саломапляцення, развіваць гэты від рамёстваў.