Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў Гродзенскі абласны драматычны тэатр і Палац культуры горада Ліды прадставілі спектакль «Трыбунал» па п’есе Андрэя Макаёнка.

Выбар гэтага нацыянальнага твора быў не выпадковым.

Гісторыі пра вайну рэдка падаюцца ў жанры трагікамедыі. Трагедыя ў беларускай вёсцы паказана не праз ілюстрацыю баёў і батальных сцэн, а праз канфлікт, які адбываецца ўнутры галоўнага героя Цярэшкі Калабка. Пастаўлены ў складаныя абставіны ён вымушаны выконваць загад камандзіра партызанскага атрада і становіцца старастай, дапамагаючы тым самым знішчаць фашыстаў.

У спектаклі раскрываецца тэма гераізма, расказваецца аб тым, як змог народ перажыць такую цяжкую вайну, а дакладней, без якіх рыс і якасцей беларусаў не магло быць Вялікай перамогі.

Лідскія гледачы высока ацанілі пастаноўку, выказвалі толькі станоўчыя водгукі.