Мілагучнасць роднай мовы ў бібліятэках!

Штогод бібліятэчныя ўстановы Прынёманскага краю адзначаюць Міжнародны дзень роднай мовы.

Шматлікія краязнаўчыя эстафеты, літаратурныя салоны, флэш-батлы і гучныя чытанні, таксама выставы, экспазіцыі, інсталяцыі і прагляды – усё гэта рэпертуар Тыдня беларускай мовы і літаратуры “Слаўлю цябе, мая родная мова!”

Дзень беларускай кнігі “Тут кніга беларуская – не госця сарамлівая” пазнаёміць з новымі творчымі здабыткамі беларускіх аўтараў.

Літаратурна-паэтычны вянок “Квітней, мая родная мова!”, турнір знаўцаў “Знаёмая мова, чароўны радок”, літаратурна-пазнавальная скарбонка “Сябруй з роднай мовай!” – нагадаюць пра пералівы роднай мовы.

‼️Акцыі “Родная мова – мова модная”, “Размаўляем па-беларуску” ладзяцца ў кожнай бібліятэцы вобласці.

Адзначайце свята роднай мовы разам з намі!❤️