У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі праходзіць выніковая калегія Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

У павестцы пытанні перспектывы работы па ахове гісторыка-культурнай спадчыны, арганізацыі работы тэатральна-відовішчных устаноў, міжнароднае супрацоўніцтва ў сферы культуры.

З дакладам «Культура са знакам якасці: вынікі работы і задачы галіны на 2024 год» выступіць кіраўнік ведамства АНАТОЛЬ МАРКЕВІЧ.