Фестываль інструментальных калектываў упершыню пройдзе ў Гродзенскай вобласці
Новы фестываль-конкурс — ініцыятыва ўпраўлення культуры аблвыканкама і Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці. Сярод арганізатараў таксама сектар культуры Свіслацкага райвыканкама. «Ідэя нарадзілася таму, што ў нашым рэгіёне дзейнічае больш за 90 аркестраў і ансамбляў інструментальнага жанру. У гэтым ліку 44 народныя, 45 узорныя, два заслужаныя народныя (узорныя) творчыя калектывы. Яны актыўна выступаюць у канцэртах рознага ўзроўню, — падзялілася намеснік дырэктара АМЦНТ Наталля Рамановіч. — А вось агульнай фестывальнай пляцоўкі ў іх не было. Цяпер такой пляцоўкай стане Свіслач. Фестываль-конкурс пройдзе на сцэне раённай дзіцячай школы мастацтваў, якая нядаўна была абноўлена, і прапішацца ў раённым цэнтры». Подробнее