Ці ведалі вы, што ў БССР у канцы 1980-х гадоў выраблялі ўласныя камп’ютары?

Звяртаем вашу ўвагу на камп’ютар “Байт” (1992 году вытворчасці), які захоўваецца ў фондах нашага музея. Вытворчасць такіх ПЭВМ была наладжана яшчэ ў 1989 годзе на Брэсцкім электрамеханічным заводзе. Узорам паслужыў папулярны ў тыя гады англійскі камп’ютар ZX Spectrum.

▪️ У якасці носьбіта інфармацыі на камп’ютары выкарыстоўваліся магнітафонныя касеты. З аднаго боку, яны ўжываліся для загрузкі праграм, з другога – для запісу інфармацыі. Для забеспячэння працы да ПЭВМ падключаўся магнітафон і тэлевізар.

▪️ Калі “Байт” паступіў у продаж у 1989 годзе, яго кошт складаў каля 1000 савецкіх рублёў. Дазволіць набыць яго маглі далёка не ўсе. Тым не менш, камп’ютары «Байт» прадаваліся не толькі ў крамах буйных гарадоў, але і ў невялікіх раённых цэнтрах.

▪️ У пачатку 1990-х гадоў магутнасці такіх камп’ютараў хапала не толькі для працы з праграмамі, але і для падтрымкі відэагульняў з графічнымі інтэрфейсамі.