У Гродзенскім абласным выканаўчым камітэце праходзіць калегія ўпраўлення культуры
Тэма калегіі ўпраўлення культуры: «Аб выніках работы ўстаноў культуры Гродзенскай вобласці ў 2023 годзе і задачах на 2024 год». У калегіі прымаюць удзел: памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Ю.Х.Караеў, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў А.В.Пасюта, намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама В.Ф.Пранюк, начальнік аддзела культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры І.У.Карповіч, старшыня Гродзенскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорту і турызму Д.В.Малевіч. 🕵♂З асноўным дакладам выступіла начальнік упраўлення культуры А.В.Клімовіч.