Беларуская рэспубліканская навукова-метадычная рада па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны прыняла рашэнне аб неабходнасці надання статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці 6 новым аб’ектам і элементам.
гістарычны цэнтр г.Навагрудка XII-XX стст. з аднасеннем да катэгорыі “1” (міжнароднае значэнне); касцёл святога Лаўрэнція 1913 г. у г.п.Ушачы з аднасеннем да катэгорыі “2” (нацыянальнае значэнне); капліца святога Яна Хрысціцеля другой паловы XVIII ст. у в.Краснаазёрнае Смаргонскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне); касцёл святога апостала Андрэя 1908-1914 гг. у г.п.Лынтупы Пастаўскага раёна з аднасеннем да катэгорыі “3” (рэгіянальнае значэнне); культура беларускай дуды на Гомельшчыне (катэгорыя “Б”); тэхналогія аплятання бяростай ганчарнага посуду» ў Віцебскай вобласці (катэгорыя “Б”).