З 16 снежня ў Музеі гісторыі Гарадніцы пачне працу выстаўка «Каляды ідуць – зорку нясуць”

Выстаўка пазнаёміць з традыцыямі святкавання Каляд на Беларусі. Выстаўка будзе створана на аснове фондавых калекцый музея і прыватнага збору калекцыянера паштовак Л. Ліс.

У экспазіцыі выстаўкі — святочны стол з абрадавай стравай — куццёй, сена пад абрусам, вышываныя ручнікі і посцілкі, калядныя персанажы — Звяздар, Каза, Мядзведзь (манекены0.

Сярод экспанатаў — калядная зорка, маскі саламяныя, цацкі майстроў Т. Блудавай, А. Лось, Л. Блохавай, мастацкія роспісы на шкле Л. Зайцавай, керамічнае пано і цацкі майстроў Л. Шпектаравай, С. Круглаполавай і М. Шапіленкі, тэкстыльные вырабы А. Чумрай, пано “Каляды” гродзенскага гуртка вышыўкі “Паэзія ў нітках”, выцінанкі з серыі “Каляды” Т. Нікіцік.