Персанальная выстаўка самадзейнага гродзенскага мастака Віталія Аркадзьевіча Кандраценкі
З 14 снежня ў Авальнай зале Новага замка будзе экспанавацца персанальная выстаўка самадзейнага гродзенскага мастака Віталія Аркадзьевіча Кандраценкі прымеркаваная да яго 70-гадовага юбілею. Віталій Аркадзьевіч з’яўляецца ўдзельнікам шматлікіх гарадскіх і рэспубліканскіх выставак самадзейнага мастацтва, аўтарам трох персанальных выставак. На экспазіцыі будуць прадстаўлены жывапісныя творы мастака, які працуе ў асноўным у жанры гарадскога і сельскага пейзажу. Праз свае творы мастак знаёміць гледача са сваім успрыняццем роднага гораду. Аўтар запрашае “прагуляцца” па знаёмым усім вуліцам Гродна, узгадаць, як яны выглядалі раней. Адным з частых і любімых матываў твораў мастака з’ўляецца набярэжная Нёмана, дзе ён захапляецца някідкім хараством блізкіх сэрдцу мясцін.