Алічбоўка музейнага фонда
У выніку працы з музейным фондам Іўеўскага музея нацыянальных культур быў алічбованы Хамаіл канца ХІХ пач. ХХ года.
Хамаілы — гэта рукапісныя кнігі малога фармату, выкананыя цалкам арабскай вяззю, якія змяшчюць тэксты, напісаныя на арабскай ці цюрскай мовах, звычайна з польска-беларускімі тлумачэннямі.
У хамаілах змяшчаюцца суры Карана, тлумачэнні рэлігійных абрадаў, словаў, парады па лячэнні хваробаў і г.д. Узорам для беларускіх хамаілаў сталі мусульманскія рукапісы.
Прадстаўлены хамаіл быў перададзены прадстаўніцай мусульманскай абшчыны, жыхаркай Іўя і супрацоўніцай нашага музея (на той час) Абрамовіч Ліліяй Мустафаўнай у 2013 годзе.
Тэкст хамаіла выкарыстоўваўся Міхаілам Уладзіміравічам Тарэлка пры напісанні каталага “Рукапісы татараў Беларусі к. ХVIII — пачатку ХХІ стагоддзя з дзяржаўных і грамадскіх кнігазбораў краіны».



