25 лістапада ў Індурскім цэнтры культуры адбылося брэндавае мерапрыемства — “Свята лялькі”!

У файе гасцей мерапрыемства сустрэла лялька “Жаданніца”.

На сцэне адбылося тэатралізаванае шоў ад узорнай студыі роставых лялек “Яркий праздник для всех”, шоў фокусніка Дзмітрыя Філатава, майстар-клас па твістынгу ад Алены Мінчук.

Запрошаныя госці свята — майстры з Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу правялі майстар-клас па вырабе абярэгавых і саламяных лялек.

Марыя Пекша — кіраўнік гуртка па вырабе лялек Іўеўскага цэнтра культуры і вольнага часу зрабіла падарунак музею лялькі — інтэр’ерную ляльку «Берагіня», якая заняла сваё пачэснае месца ў нашым музеі.