Жыццёвыя путы ў горадзе над Нёманам
Цікава знайсці кнігу, у якой аповесці рэалістычнага характару часам мяжуюць з фантастыкай, у сюжэце можна ўбачыць саміх сябе, паразважаць і, магчыма, знайсці падказку, як вырашыць пэўныя ўласныя надзённыя пытанні. Менавіта такой з’яўляецца новая кніга «Жыццёвыя путы» старшыні Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Людмілы Кебіч, прэзентацыя якой адбудзецца 26 кастрычніка ў 15.00 у аддзеле мастацтва абласной бібліятэкі пры падтрымцы выдавецкага дома «Звязда». Мерапрыемства адбудзецца па адрасе: вул. Савецкая, 25 (уваход з вуліцы Калючынскай). Даведкі па тэл.: 62-03-12.