Выстаўка майстроў народнай творчасці і мастакоў Шчучынскага раёна “Таленты Шчучынскай зямлі”.

Кошыкі з лазы для трапезы на Вялікдзень… Льняныя «у арнамент» строі, модныя ўлетку…Гліняныя гарлачыкі, у якіх не кісне малако… ”залатыя” вырабы з саломкі — сёння гэтае старадаўняе рамяство рупліва адраджаюць майстры Шчычыншчыны, узнімаючы іх на значную вяршыню майстэрства. Белаузорычтыя ручнікі, якія вызначаюцца тонкасцю і ажурнасцю — гэта таксама адметная лакальная з’ява Шчучыншчыны, ткацтва і не толькі.

Каля 170 экспанатаў 20 майстроў народнай творчасці прадстаўлены на выстаўцы.

Выстаўка будзе доўжыцца да сярэдзіны лістапада!