У Авальнай зале Новага замка адбудзецца адкрыццё выстаўкі з прыватнай калекцыі Людмілы Каюравай “Амто (здравствуй), Корякия!”.

12 кастрычніка ў 16.00

Выстаўка праходзіць пры падтрымцы Міністэрства культуры Камчацкага края Расійскай Федэрацыі.

Выстаўка пазнаёміць гасцей і жыхароў горада з яркай, самабытнай і ўнікальнай матэрыяльнай культурай карэнных малалікіх народаў Поўначы, якія жывуць на тэрыторыі Камчацкага края: каракаў, чукчаў, ітэльменаў, эвенаў і іншых.

Увазе гледачоў будуць прадстаўлены побытавыя, этнаграфічныя і рытуальныя прадметы, узоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, традыцыйная вопратка і абутак паўночных народаў, работы самабытных каракскіх мастакоў.

Людміла Віктараўна Каюрава займаецца калекцыяніраваннем твораў мастацтва і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з 1980-х гг. Праект Л.В. Каюравай «Амто (здравтсвуй), Корякия!» у 2011 г. адзначаны спецыяльным дыпломам IV Маскоўскага Міжнароднага фестывалю дэкаратыўнага мастацтва «Знакі Роднай Зямлі».