28 верасня ў Лідскім замку наладжана інтэрактыўная пляцоўка «Усё пачынаецца з ніткі»

Госці пазнаёміліся са спосабамі вытворчасці ніткі ў Сярэднявеччы на прыкладзе крапівы і авечай воўны, спрабавалі сплесці шнур на вілцы ці ў тэхніцы фінгерлуп, і нават заняцца іголкавым пляценнем.