Абласны семінар дырэктараў і супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці

26-27 верасня праходзіць выязны абласны семінар дырэктараў і супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”. Мэта семінара – пазнаёміцца з экспазіцыямі дзяржаўных музеяў Брэсцкай вобласці і арганізацыяй работы на іх. Удзельнікі семінара наведаюць музейныя установы Пружанскага, Камянецкага, Кобрынскага, Мотальскага і іншых раенаў Брэсцкай вобласці абмяркуюць актуальныя пытанні музейнай справы.