85 гадоў назад у жыцці беларускага народа адбылася важная падзея.

28 кастрычніка 1939 года ў Беластоку пачаў работу Народны Сход дэлегатаў ад насельніцтва Заходняй Беларусі, які праходзіў на пряцягу 3 дзён. На сходзе было прынята рашэнне аб аб’яднанні Заходняй і Усходняй Беларусі ў адну дзяржаву. Такім чынам, Народны Сход заканадаўча замацаваў уваходжанне тэрыторый Заходняй Беларусі ў склад БССР. У экспазіцыі Слонімскага краязнаўчага музея размешчаны матэрыялы, прысвечаныя гэтай знамянальнай даце, а таксама фотаздымкі дэлегатаў Народнага Сходу ад Слонімскага павета.