80 — годдзю са дня ўтварэння Гродзенскай вобласці ПРЫСВЯЧАЕЦЦА!

У будынку Гродзенскага абласнога метадычнага цэнтра прэзентуецца маштабны габелен Алены Шунейка «Гродзеншчына квітнеючая».

Гэта дэкаратыўны твор са знакамітымі архітэктурнымі помнікамі рэгіёна — Мірскім, Лідскім, Навагрудскім замкамі, Сынкавіцкай царквой, Каложай і іншымі. Усе яны паўстаюць нібы з вышыні птушынага палёту.Тут выкарыстаны яркія вясёлкавыя фарбы, што сведчыць аб радасці мірнага жыцця.На габелене можна ўбачыць стужкі дарог, якія выходзяць з ніжняй кропкі і пашыраюцца ў вышыні. Кампазіцыя нібы стварае вялікую кветку, якая расквітнее гістарычнымі аб’ектамі, элементамі сучаснай прыроды і стваральнай працы.

І гэты сюжэт асвечаны промнямі сонца, якое ззяе на самым версе палатна.

«Гродзеншчына квітнеючая» — гэта своеасаблівы гімн квітнеючай Гродзеншчыне і мірній краіне Беларусі.

Да слова, запрашаем Вас, жыхары і госці цудоўнага Гродна азнаеміцца ў унікальным творам-габеленам па адресе: Гродна, вул.Савецкая, 8