7 красавiка ў гарадскім пасёлку Сапоцкін ладзіцца СВЯТА ПІСАНКІ.
З пажаданнямі і добрым настроем да ўсіх гасцей і жыхароў свята звярнуліся пачэсныя госці : старшыня Сапоцкінскага сельсавета Андрэй Садкоўскі, начальнік аддзела культуры Гродзенскага райвыканкама — Таццяна Кузьма, галоўны спецыяліст Гродзенскага аблвыканкама Анастасія Пекар, ксёндз касцёла Ушэсця Дзевы Марыі — Антоній Абухоўскі. На свята завітаў сам «вяльможа» Сапоцька, які таксама павіншаваў усіх са святам і ўрачыста адкрыў турыстычны сезон у Гродзенскім раёне «#ДОМАЛУЧШЕ!» з прэзентацыяй культурна-турыстычнай акцыі і выдачай Пашпартоў турыста.





