4 лістапада запрашаем вас у Новы замак на мерапрыемства “ДЗЕНЬ СВЯТОГА ГУБЕРТА”!

Паводле легенды, Губерт быў заўзятым паляўнічым і да таго ж смелым чалавекам. Аднойчы ў час палявання ён заблукаў у лясным гушчары. Калі надзеі на выратаванне ўжо не было, Губерт убачыў аленя, які горда стаяў сярод дрэў, а паміж яго рагамі ззяў крыж.

На гербе горада Гродна на блакітным шчыце намаляваны алень Святога Губерта з залатым крыжам паміж рагамі – сімвалам веры, справядлівасці, велікадушнасці і мудрасці.

У праграме мерапрыемства вас чакаюць:

13.00, 15.00 – музейная батлейка “Святы Губерт”

тэматычны квэст “У пошуках скарбу” (па папярэднім запісе).

Тэлефоны для даведак:

71-86-88, 55-06-08

+375(29) 77-66-588