29 снежня 2023 года адкрыўся для наведвання чарговы (4 па ліку!) зал пастаяннай экспазіцыі “Іўеўскі раён у 2-ой пал. ХХ — пач. ХХІ ст”.
Дадзены зал прысвечаны сучаснай гісторыі Іўеўскага раёна. Ён знаёміць наведвальнікаў з асаблівасцямі развіцця нашага рэгіёна, пачынаючы ад першых пасляваенных гадоў і да нашых дзён. На тэматычнай экскурсіі па зале мы распавядзем пра людзей, што звязалі сваё жыццё з Іўеўскім краем; закранём буйныя агульнагістарычныя падзеі; пакажам, якім чынам яны адбіваліся на жыццёвых умовах і быце жыхароў Іўеўскага раёна. Цягам экскурсіі вы даведаецеся: калі быў утвораны Іўеўскі раён; калі атрымаў статус горада наш раённы цэнтар; як аднаўлялася гаспадарка Іўешчыны ў пасляваенныя час; хто з’яўляўся першым фермерам на тэрыторыі нашага раёна; пазнаёміцеся са знакамітымі асобам і ганаровымі грамадзянамі нашага горада; і шмат-шмат чаго іншага. Уваходны білет у складзе агляднай экскурсіі: 3 р. Уваходны білет у зал асобна: 1.5 р. 📞 Тэлефон для даведак: 6 80 35