21 лістапада ў галоўнай кніжніцы Прынёмання адбудзецца творчая вечарына «Айчына. Дзяржава. Вера» з паэтам, перакладчыкам, грамадскім дзеячам Аляксандрам Мікалаевічам Казекай
Пісьменнік надзелены вялікім творчым патэнцыялам. Яго паэзія – гэта філасофскія разважанні аб сэнсе жыцця, адносінах паміж людзьмі. Вялікую ўвагу паэт у сваёй творчасці надае родным мясцінам, адлюстраванні жыцця сучаснай вёскі, прыгажосці роднай прыроды. Аляксандр Казека аўтар 9 зборнікаў паэзіі. На вершы паэта напісана каля 30 песень.
Запрашаем на творчую сустрэчу аматараў беларускай паэзіі!
Пачатак ў 14.00 у галоўным корпусе абласной бібліятэкі па адрасе: вул. Карбышава, 17.
Даведкі па тэлефоне: 71-89-41