19 снежня старшыня праўлення «Балтыйскага геаграфічнага таварыства» Ілгарт Зэйбертс і прадстаўнікі латвійскай асацыяцыі «Рэспубліканскае таварыства ветэранаў» наведалі Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей!

Ілгарт Зэйбертс урачыста перадаў у падарунак музею кнігі. Бібліятэчны фонд музея папоўніўся каштоўнымі выданнямі, сярод якіх трохтомнік: «Кніга памяці. Літва»(Масква, 2019), «Кніга памяці. Эстонія» (Масква, 2019), «Кніга памяці. Латвія» (Масква, 2020). 📖 Выхад у свет «Кнігі памяці» прымеркаваны да 75-годдзя вызвалення народаў Прыбалтыкі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У кнізе прадстаўлена інфармацыя аб савецкіх воінскіх пахаваннях. Разам з фотаздымкамі мемарыяльных комплексаў і помнікаў у выданні апублікаваны ваенна-гістарычныя даведкі, карты стратэгічных аперацый па разгроме нямецкіх войскаў, а таксама копіі ўзнагародных дакументаў Герояў Савецкага Саюза.