18-19 красавіка адбыўся выязны семінар “Музейная экспазіцыя: вопыт і перспектывы”

Выязны семінар адбыўся для дырэктараў і супрацоўнікаў дзяржаўных музеяў Гродзенскай вобласці. Удзельнікі семінара пазнаёміліся з экспазіцыямі і арганізацыяй працы з наведвальнікамі Навагрудскага гістарычна-краязнаўчага музея, Дома-музея Адама Міцкевіча ў Навагрудку, з экспазіцыяй Музея яўрэйскага супраціўлення. У рамках семінара ў Доме-музеі Адама Міцкевіча было праведзена паседжанне з удзелам кансультанта ўпраўлення культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Надзеі Віктараўны Аўдзей. Супрацоўнікі Карэліцкага раённага краязнаўчага музея распавялі пра формы працы ў накірунку патрыятычнага выхаванні моладзі, Дзятлаўскага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея – пра навукова-асветніцкую працу з наведвальнікамі ва ўмовах рээкспазіцыі. Удзельнікі семінара таксама мелі магчымасць пазнаёміцца з экспазіцыямі Музея-сядзібы Адама Міцкевічаў “Завоссе”, Мірскага замка, Баранавіцкага раённага краязнаўчага музея.