17 народных вяселляў у адзін дзень!

7 чэрвеня на Аўгустоўскім канале ў рамках трэцяга дня XV Рэспубліканскага фестывалю нацыянальных культур адбудзецца абласны фестываль традыцыйнай культуры «СКАРБЫ ГРОДЗЕНШЧЫНЫ».

‼️ УПЕРШЫНЮ фестываль пройдзе ў незвычайным фармаце:
адбудзецца рэалізацыя абласнога праекта «Вяселле па беларускім канонам».

Што ж цікавага вы ўбачыце?

Галоўная дзея: прэзентацыя падворкаў традыцыйнай культуры «Запрашаем на вяселле: ад сватання да вянца», на якіх адбудуцца рэканструкцыі абрадавых этапаў вяселя:
сватаўство;
прыезд маладога да маладой;
адправы на вянчанне;
вясельнае застолле ў маладога;
пасля — у маладой;
зборная субота;
брама;
«цыганы» і інш.

Гэта будзе відовішчнае шэсце!
17 пар маладых у рэканструяваных вясельных строях!
Сваты, якія суправаджаюць маладых і нясуць незвычайныя пасагі!
26 музыкантаў: баяністаў і гарманістаў з усёй вобласці!
Дзе-небудзь ужо такое назіралі?