16 сакавіка ў вёсцы Жытомля прайшло свята “Гуканне вясны”!

Пачалося мерапрыемства адроджаным традыцыйным абрадам і ўпершыню самы ганаровы хлопец вёскі Жытомля ўмацаваў упрыгожаную елку на самае пачэснае месца свята, каб птушкі здалёк убачылі і прынеслі на крылах яркае сонейка і цяпло для роднай зямліцы. Кожны жадаючы пасмакаваў бліны і юшку, прыгатаваныя на калодзе, а таксама гарбату на жытамлянскіх і капцёўскіх зёлках. Для маленькіх гасцей працавала гульнявая пляцоўка з забавамі і майстар-класамі. Гучнымі апладысментамі госці сустракалі народны тэатр народный песні «Матуліна песня», народны фальклорны гурт «Жывіца», Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь народны ансамбль песні і танца » Нива» і народны вакальны ансамбль «Сельские зори». Завяршылася свята сумесным спальваннем пудзіла Зімы.